Bookbot

Uladzimir Karatkevich

    Каласы пад сярпом тваім
    Лебядзіны скіт
    • Лебядзіны скіт

      • 110 páginas
      • 4 horas de lectura

      Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, – усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Малыя з цікавасцю прачытаюць творы "Жабкі і Чарапаха", "Верабей, сава і птушыны суд", "Вясна ўвосень", "Надзвычайная котка". Падлеткам адрасаваны шчымлівыя і патрыятычныя "Лебядзіны скіт", "Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў", "Кацёл з каменьчыкамі", лірычная "Вужыная каралева". А чытач дарослы і спрактыкаваны, можа, адкрые для сябе новага Уладзіміра Караткевіча – геніяльнага пісьменніка-казачніка.

      Лебядзіны скіт
      4,5
    • Каласы пад сярпом тваім

      raman

      • 928 páginas
      • 33 horas de lectura

      Уладзімір Караткевіч - гонар і сумленне беларускай літаратуры. Яго твор "Каласы пад сярпом тваім" ў 2016 годзе прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі. Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям'і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве - у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў. У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы - К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля.

      Каласы пад сярпом тваім